Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Размаўляем па-беларуску!

Дата: 16 января 2024 в 22:31, Обновлено 16 января 2024 в 22:46
Автор: Щербак Н. И.

Кожны чацвер заклікаем выхавацелей, дзетак і бацькоў размаўляць па-беларуску!

Изображение

Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру.

 У дзіцячым садку рэалізуюцца задачы адукацыйных абласцей  “Развіццё мовы і культура маўленчых зносін”, "Дзіця і грамадства"  вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі. Педагогі арганізуюць адукацыйны працэс (заняткі, святы, гульні, віктарыны і інш.) на роднай мове, што садзейнічае фарміраванню ӯ выхаванцаӯ цікавасці і станоӯчых адносін  да роднай мовы, павагі да краіны, вытокаӯ культуры беларускага народа.

     Праца з выхаванцамі па папулярызацыі беларускай мовы ў нашым садзе вядзецца пастаянна. Далучэнне выхаванцаў да беларускай культуры і мовы прасочваецца ва ўсіх відах дзейнасці. Педагогамі ўстановы праводзіцца работа па арганізацыі прадметна-развіццёвай асяроддзя.  У групавых пакоях выхавальнікі аформілі куткі беларускай культуры, у якіх размяшчаецца літаратура беларускіх аўтараў, нацыянальная сімволіка, лялькі з саломкі, гліняныя свістулькі і інш.  Асноўнымі формамі працы па папулярызацыі беларускай мовы з выхаванцамі з’яўляюцца гульні-заняткі, мастацка-эстэтычная, фізкультурна-аздараўленчая праца, каляндарныя народныя святы і забавы, выставы дзіцячага малюнка, вырабаў з прыроднага матэрыялу, чытанне казак, выраб кніг, тэатральных куткоў, куткоў маральна-патрыятычнага выхавання і мн. інш. Разнастайнасць формаў працы дапамагае дашкольнікам усвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі, адчуць непаўторны каларыт нашай культуры, меладычнасць гучання роднай мовы.

 Каб лепей пазнаць гісторыю свайго краю, выхоўваць любоў да родных мясцін, трэба размаўляць на роднай мове. Скарбніца нашай краіны вельмі багатая песнямі, апавяданнямі, вершамі і казкамі, традыцыямі і святамі. Казкі любяць усе — дарэчы не толькі малыя, але і дарослыя. Так вось размаўляючы на беларускай мове – мове нашых бацькоў і продкаў у паўсядзёным жыцці – малыя кожны дзень адпраўляюцца ў казачнае падарожжа слоў: крок за крокам яны пазнаюць усё больш і больш, і стараюцца ўжываць свае веды ў ігравой і навучальнай дзейнасці. А як прыемна чуць ад бацькоў, калі дзеці прыходзяць да дому пасля дзіцячана садку, і пачынаюць вучыць іх.! Што гэта значыць? Гэта значыць тое, што дзеткам падабаецца вывучаць родную мову!

Паважаныя бацькі, дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы! Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

Хтось, магчыма, не вывучаў мову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведае абмежаваную колькасць слоў, але ж хоча узбагаціць слоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. Дзесь ці ж трэба пачынаць!

Напрыклад, пачніце з прывітання ці развітання па-беларуску. Да ўніверсальных вітанняў належаць: вітаю, прывітанне, здрастуйце, добрага здаровейка. Ці вітальныя выразы ў дачыненні да часу: добрай(-ае) раніцы, дабранак, добры дзень (дзянёк), добры вечар (вечарок), добрай ночы (ночкі). Формы развітання: да пабачэння, да сустрэчы, да скорага, шчасліва заставацца, заставайцеся здаровыя, бывайце здаровыя, шчаслівай дарогі або лёгкай дарогі.

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней.

Прапануем Вам беларускія сайты па адукацыі, выхаванні і развіцці нашых дашкалят!

"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў http://www.veselka.by

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў http://www.veselka.by

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ https://kazki.unicef.by

Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове. http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

Казкi беларускiя http://kazki.by

Выказванні і вершы пра Радзіму і беларускую мову

Люблю цябе такой, якая ёсць,

Зямля мая, зямля бацькоў святая, —

Мая слязінка — са святла наскрозь,

Маё прычасце, мой святлісты лёс…

З табой і паміж бедаў я світаю.

Якуб Колас"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову."

Янка Купала"Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне, душу мне затрэсла пагудкаю новай, ты песень наўчыла мяне".

Іван Мележ: "Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ."

Змітрок Бядуля: "Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова."

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.